«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя

Узброены мужчына адкрыў стральбу ў шматфункцыянальным цэнтры «Разанскі» на паўднёвым усходзе Масквы.

07.12.2021 / 16:04

Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што загінулі два чалавекі. Гэта супрацоўнік цэнтра і ахоўнік. Яшчэ трое чалавек параненыя. Паведамляецца, што сярод пацярпелых ёсць дзіця.

Стралок затрыманы. Гэта 45-гадовы жыхар Масквы. Паводле папярэдніх звестак, мужчына зайшоў у шматфункцыянальны цэнтр і адмовіўся надзяваць маску. Тады ахоўнік паспрабаваў выправадзіць яго. На што мужчына дастаў пісталет і пачаў страляць.

Nashaniva.com