Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу

У міліцыю звярнуўся 36-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, які расказаў, што невядомы выкраў пакінуты без нагляду электрычны самакат коштам 1000 рублёў, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

07.12.2021 / 17:19

Высветлілася, што самакат пакаціў 46-гадовы беспрацоўны. Гуляючы па вуліцы, ён убачыў самакат, які стаіць без нагляду, і забраў яго з сабой.

Пасля ён прадаў яго суседцы за 10 рублёў, каб купіць сабе алкаголь.

Выкрадзены самакат вярнулі ўладальніку. Завялі крымінальную справу.

Nashaniva.com