Сілавікі прыйшлі да Змітра Хведарука

Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў Сяргей Мельянец.

08.12.2021 / 14:18

«Па Змітра Хведарука прыйшлі сёння. Хто прыйшоў — вы самі ведаеце. Хрысціянін, багаслоў, педагог, пісьменнік. Неабыякавы чалавек. Мой сябар», — напісаў ён

Падрабязнасці пакуль невядомыя.

Зміцер Хведарук у нядаўнім мінулым вядомы як журналіст і актывіст «Маладога фронта», выкладчык, даследчык Рэфармацыі.

Nashaniva.com