Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр

Захад хоча прыйсці да сусветнага гегеманізму, але аднапалярнага свету не будзе. Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення таварыства «Веды» Вадзім Гігін у эфіры АНТ.

08.12.2021 / 20:16

«Гэта цывілізацыйнае супрацьстаянне. Мы іх не задавальняем, таму што мы нейкі альтэрнатыўны цэнтр. Мы — гэта Беларусь і Расія. Кітай такі цэнтр прадстаўляе. Яны хочуць прыйсці да сусветнага гегеманізму, — перакананы Гігін. — Яны гэта ўжо і не хаваюць».

На думку Вадзіма Гігіна, у Захаду імперыялістычнае мысленне, і яно сыходзіць у далёкія гістарычныя часы. «Гэта рабаўнікі, сцярвятнікі. Мы павінны разумець, з кім мы маем справу», — кажа ён.

Гігін лічыць, што ў сучасным свеце Захад ужо прайграў.

«Усе іх істэрыкі, шаленства, спроба катацца на танках уздоўж нашых межаў — гэта слабасць», — кажа Гігін.

Nashaniva.com