Журналістаў за кратамі найбольш у гісторыі, а Беларусь на пятым месцы ў свеце

Камітэт у абарону журналістаў (CPJ) апублікаваў даклад, у якім адзначаецца, што колькасць журналістаў за кратамі сёлета дасягнула гістарычнага максімуму.

09.12.2021 / 10:35

«Выкарыстоўваючы новыя законы аб тэхналогіях і бяспецы, рэпрэсіўныя рэжымы ад Азіі да Еўропы і Афрыкі жорстка абрынуліся на незалежную прэсу», — гаворыцца ў дакладзе.

Паводле CPJ, па стане на 1 снежня за 2021 год у свеце 19 журналістаў былі забітыя за сваю працу, а 293 журналісты знаходзяцца за кратамі. Колькасць зняволеных большая, чым у любы з папярэдніх гадоў, калі арганізацыя вяла свае падлікі.

Найбольш зняволеных журналістаў у Кітаі — 50. Беларуская асацыяцыя журналістаў налічыла 31 зняволенага ў Беларусі журналіста, гэта ў тым ліку і нашаніўцы Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко. 

Nashaniva.com