«Лукашэнка «прысвойвае» ахвяр Халакосту, аб’яўляючы іх у прапагандысцкіх мэтах «беларускім народам». Гісторык пракаментаваў праект закона аб генацыдзе
Апублікаваны праект закона аб «генацыдзе беларускага народа», які ўнесла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч. Сваім меркаваннем пра яго падзяліўся гісторык Аляксандр Фрыдман у сваім тг-канале.
09.12.2021 / 12:34
«Праект не толькі ставіць крыж на непрадузятым даследаванні гісторыі вайны ў Беларусі, але і прадугледжвае драконаўскія штрафы. За адмаўленне «генацыду беларускага народа» можа ісці ўслед турэмнае пакаранне тэрмінам да 5 гадоў (а паўторна — да 10 гадоў), а «беларускім народам» абсурдна называюць усіх грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у перыяд вайны і пасляваенны перыяд.
Такім чынам рэжым Лукашэнкі «прысвойвае» сабе ахвяр Халакоста, абвяшчаючы іх у прапагандысцкіх мэтах «беларускім народам»: словы «габрэі» і «Халакост» у праекце Ананіч чакана адсутнічаюць», — піша Фрыдман.