«Беларуснафта» адмяніла свае планы на 2022 год на экспарт у Германію па трубаправодзе «Дружба»

«Беларуснафта» адмяніла свае планы на 2022 год на экспарт у Германію па трубаправодзе «Дружба» ў сувязі з новымі санкцыямі ЕС, паведамляе Reuters.

10.12.2021 / 21:36

2 снежня ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да некалькіх беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку супраць «Беларуснафты».

У кастрычніку — снежні Беларусь магла б паставіць у Нямеччыну каля 450 000 тон нафты, згодна з квартальным графікам. Нафта пастаўляецца на нафтаперапрацоўчы завод PCK Schewdt у Нямеччыне, які належыць расійскай «Раснафце» і італьянскай Eni.

Са слоў трэйдараў, «Беларуснафта» можа перанакіраваць нафту на экспарт на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, што прывядзе да зніжэння паставак расійскай нафты ў краіну.

Nashaniva.com