Жыхар Слоніма прыйшоў на футбол і ўстаў праз 15 секунд пасля пачатку выканання гімна. Яго аштрафавалі на 290 рублёў

На судзе мужчына расказаў, што адцягнуўся на прагляд відэа на тэлефоне і падняўся праз 15 секунд пасля пачатку выканання гімна.

13.12.2021 / 17:45

Жыхара Слоніма прызналі вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 24.54 КаАП РБ («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўных сімвалаў») і аштрафавалі на 290 рублёў.