«Мяне сёння звольнілі, застаўся толькі медаль за 33 гады працы». З БДУ сышла прафесарка філфака

Ала Кожынава напісала ў Фэйсбуку: «Мяне сёння звольнілі — з 1 студзеня я ўжо не працую ў БДУ. Застаўся толькі медаль за 33 гады працы».

15.12.2021 / 16:49

Раней выкладчыца паўдзельнічала ў відэазвароце філалагічнага факультэта супраць гвалту.

Кожынава — прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта. Яна вядомы вучоны ў галіне паланістыкі. З 1988 года працавала на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ. Была арганізатаркай міжнародных навуковых канферэнцый па актуальных праблемах польскай мовы.

Вядома, што Ала Кожынава звольнілася па пагадненні бакоў.

Nashaniva.com