Віцэ-прэм’ер Снапкоў: Прапрацоўваецца стабілізацыйная праграма з выдзяленнем Расіяй крэдыту памерам $3,5 млрд

На нарадзе ў Лукашэнкі віцэ-прэм'ер Снапкоў заявіў, што ўведзеныя Захадам санкцыі суб’ектыўныя і беспрынцыпныя, але сітуацыя далёкая ад крытычнай.

16.12.2021 / 12:57

«Адчувальным фактарам з’яўляецца ўведзеная ЗША санкцыя супраць беларускага дзярждоўгу. Гэта прамая рызыка магчымасці яго рэфінансавання.

<…> У прапрацоўцы заключэнне стабілізацыйнай праграмы з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця з вылучэннем дзяржаўнага крэдыту Расіяй. Агульная сума запытаных сродкаў — $3,5 млрд, што дазволіць кампенсаваць выпадаючыя еўропейскія грошы па рэфінансаванні доўгу», — сказаў Снапкоў.

 

Таксама віцэ-прэм'ер назваў тры каналы ўздзеяння санкцый: фінансавая сфера, экспарт прадукці і імпарт тэхналогій.

У фінсектары рызыкі канцэнтруюцца ў магчымасці забяспечыць разлікі прадпрыемстваў і ў прыцягненні знешняга фінансавання.

Nashaniva.com