Пры Мінаблвыканкаме створаць камісію для «ацэнкі сімволікі і інфармацыйнай прадукцыі на прадмет экстрэмізму»
Абласную камісію па правядзенні ацэнкі сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці або адсутнасці ў іх прыкмет праяўлення экстрэмізму створаць пры Мінаблвыканкаме.
17.12.2021 / 09:57
Адпаведнае рашэнне Мінаблвыканкама апублікаванае сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БелТА.
Паведамляецца, што персанальны склад вызначаецца рашэннем аблвыканкама і ўключае старшыню, яго намесніка, сакратара і членаў камісіі. У камісіі і могуць быць прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, спецыялісты ў галіне сацыялогіі, філасофіі, філалогіі, псіхалогіі і ў іншых сферах дзейнасці.
«Асноўныя задачы камісіі — аналіз і кампетэнтная ацэнка сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі, прадстаўленых у абласную камісію, на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у іх прыкмет праяўлення экстрэмізму; узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, якія ажыццяўляюць супрацьдзеянне экстрэмізму, пры рэалізацыі імі мер па прадухіленні праяўлення экстрэмізму ў сімволіцы і атрыбутыцы, інфармацыйнай прадукцыі і іх выяўленні», — сказана ў палажэнні.
Таксама адзначаецца, што камісія не з'яўляецца судова-экспертнай арганізацыяй і яе члены могуць самастойна праводзіць экспертызу на падставе пастановы дзяржоргана (або службовай асобы), вынесенай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, з афармленнем адпаведнага заключэння эксперта.