Мінлясгас прызнаў, што мігранты незаконна секлі лес, і пачаў адміністрацыйны працэс

У сярэдзіне лістапада з'явілася петыцыя з патрабаваннем праверыць законнасьць высечкі лесу мігрантамі каля беларуска-польскай мяжы недалёка ад пункта пропуску «Брузгі».

17.12.2021 / 11:07

Яе падпісалі 1500 чалавек, ліст накіравалі ў Гродзенскі лясгас, абласную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, Мінлясгас.

І вось у адказе Міністэрства на петыцыю беларусаў напісана, што дзеянні мігрантаў падпадаюць пад частку 2 артыкула 16.17 КаАП — незаконная высечка.

Праўда, ведамства назвала гэта «высечкай адзінкавых дрэў».