Памежны камітэт паведаміў, што польскі вайсковец папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі
Памежны камітэт паведамляе, што 16 снежня ў 17:50 на ўчастку памежнай заставы Тушэмля беларускімі пагранічнікамі ў памежнай паласе быў спынены польскі вайсковец, 25-гадовы Эміль Чэчка.
17.12.2021 / 11:02
Хлопец заявіў, што з'яўляецца вайскоўцам 16-й Паморскай механізаванай дывізіі, часткі якой былі перакінутыя для аховы ўчастка мяжы з Беларуссю падчас дзеяння надзвычайнага становішча на памежных тэрыторыях Польшчы.
Як сцвярждае ДПК, ён папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі, бо нязгодны з палітыкай Польшчы ў дачыненні да міграцыйнага крызісу і «негуманнага абыходжання з бежанцамі».