Арт-менеджара Аляксандра Багданава (Papa Bo) і сцэнографа Максіма Крука асудзілі на тры гады хіміі

Такі прысуд вынесла суддзя Ленінскага раёна Мінска Марына Клімчук.

17.12.2021 / 16:55

Багданава і Крука вінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Іх затрымалі на пачатку верасня ў культурным цэнтры «Корпус» у Мінску і першапачаткова асудзілі на 10 сутак, аднак па адбыцці арышту Багданаў і Крук на свабоду не выйшлі. На іх была заведзеная крымінальная справа.

Nashaniva.com