Прайшлі 18 месяцаў з моманту затрымання Эдуарда Бабарыкі. Па заканчэнні гэтага тэрміну абвінавачаны павінен быць вызвалены

Учора, 17 снежня, прайшло роўна 18 месяцаў з моманту затрымання Эдуарда Бабарыкі, паведамляе каманда Віктара Бабарыкі.

18.12.2021 / 15:16

У адпаведнасці з дзеючым Крымінальна-працэсуальным кодэксам, гэта максімальны тэрмін, на працягу якога можна ўтрымліваць асобу пад вартай падчас папярэдняга следства. Па заканчэнні 18 месяцаў абвінавачаны павінен быць вызвалены. Але Эдуард на волю так і не выйшаў.

Заканадаўства дазваляе падаўжаць утрыманне пад вартай звыш 18 месяцаў, калі папярэдняе расследаванне завершанае, а матэрыялы крымінальнай справы прадастаўленыя абвінавачанаму і адвакатам для азнаямлення.

Аднак дакладнай інфармацыі на гэты конт няма: адвакаты Эдуарда не каментуюць сітуацыю ў сувязі з падпіскай аб неразгалошванні.

Эдуард Бабарыка быў затрыманы разам з бацькам Віктарам Бабарыкам 18 чэрвеня 2020 года. Ён быў у камандзе бацькі, які спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у прэзідэнты.

21 чэрвеня Эдуарду Бабрыку было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры»).

Віктару Бабарыку прысудзілі 14 гадоў зняволення.

«Людзі аказаліся важнейшымі за ўласныя страхі». Вядомая адвакатка Наталля Мацкевіч пра ААН і Ціханоўскага, справу Бабарыкі і будучыню права ў Беларусі

Бабарыка з калоніі: Зайздрошчу ўсім, хто бачыў Беларусь, якая выйшла на сустрэчу са свабодай

Nashaniva.com