Украінцы правялі на Данбасе баявыя стрэльбы «Джавелінамі» ВІДЭА
Украінскія вайскоўцы ўпершыню правялі на Данбасе баявыя стрэльбы з амерыканскіх ракетных комплексаў «Джавелін». Гэтыя комплексы могуць знішчаць танкі на адлегласці да 5 км.
22.12.2021 / 16:58
Галоўная перавага «Джавелінаў» — простасць у кіраванні. Выпушчаная з комплексу ракета пасля пуску можа сама наводзіцца на цэль, і гэта дазваляе дасягаць амаль стопрацэнтнай дакладнасці стральбы.
Цяпер Узброеныя сілы Украіны маюць на ўзбраенні амаль сто пускавых установак «Джавелін» і каля 500 ракет да іх. У выпадку паўнамаштабнага расійскага ўварвання на Данбас яны павялічаць абароназдольнасць украінскага войска.