Папа Францішак і патрыярх Кірыл могуць сустрэцца ў «трэцяй краіне»
«Мы абмяркоўваем цяпер магчымасць сустрэчы не ў Расіі і не ў Італіі, а ў трэцяй краіне», — сказаў кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.
23.12.2021 / 08:10
Першая сустрэча патрыярха Кірыла і Папы Францішка прайшла ў лютым 2016 года ў Гаване, AP
Ён таксама адзначыў, што Патрыярх Кірыл не плануе наведваць Ватыкан для сустрэчы з Папам Рымскім.
6 снежня Францішак заявіў, што гатовы прыехаць у Расію, каб сустрэцца з патрыярхам Кірылам. Ён паведаміў, што Рым павінен быў наведаць высокапастаўлены прадстаўнік РПЦ, падчас візіту якога планавалі прыняць рашэнне аб месцы і даце сустрэчы з Кірылам.
Мінулым разам Францішак і Кірыл сустракаліся ў сярэдзіне лютага 2016 года ў міжнародным аэрапорце Хасэ Марці ў кубінскай Гаване. Гэта была першая асабістая сустрэча кіраўнікоў Каталіцкага Касцёла і РПЦ у гісторыі.