Гэтая песня стала самай папулярнай песняй на Spotify. Яе паслухалі тры мільярды разоў

Кампазіцыя «Shape of You» брытанца Эда Шырана стала першай песняй у гісторыі, якая пераадолела адзнаку ў тры мільярды праслухоўванняў на Spotify, піша NME.

23.12.2021 / 13:39

Getty Images

Упершыню яна з'явілася на стрымінгавым сэрвісе на альбоме «÷» у студзені 2017 года. Рэкорд па праслухоўваннях быў усталяваны 22 снежня.

Эд Шыран назваў гэты вынік «абсалютна вар'яцкім», дадаўшы, што першапачаткова нават не збіраўся яе ўключаць у свой альбом.

На Ютубе гэтая песня мае 5,5 млрд праглядаў. Больш толькі ў Despacito Луіса Фонсі і Дэдзі Янкі — 7,6 млрд.

Nashaniva.com