Заснавальнік Symbal.by Павел Белавус стаў падазраваным па крымінальнай справе

Учора мусіў скончыцца тэрмін утрымання Паўла, але яго адвезлі ў Следчы камітэт, а дома правялі вобшук і канфіскавалі тэхніку.

24.12.2021 / 11:36

Стала вядома, што яго справу будуць разглядаць па 342 артыкуле — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх, што караецца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Цяпер Павел Белавус знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Паўла Белавуса, кіраўніка крамы Symbal.by, першы раз затрымалі 15 лістапада. Яму некалькі разоў давалі суткі.

Nashaniva.com