СБУ: крымінальная справа супраць Яўгена Шаўчэнкі не ўзбуджалася

Нягледзячы на тое, што Яўген Шаўчэнка сам учора пахваліўся, што супраць яго СБУ ўзбудзіла крымінальную справу, сама служба гэта аспрэчвае.

24.12.2021 / 12:52

У ведамстве адзначылі, што дасудовае расследаванне ў дачыненні да народнага дэпутата можа пачаць толькі генеральны пракурор або асоба, якая выконвае яго абавязкі.

Інфармацыя пра адкрыццё справы супраць Шаўчэнкі распаўсюдзілася пасля таго, як ён сам учора ўвечары пахваліўся гэтым ва ўласных сацсетках.

Супраць украінскага сябра Лукашэнкі завялі крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе

Nashaniva.com