Стала вядома, з кім танцаваў Лукашэнка на рэспубліканскім балі

Партнёркай Лукашэнкі традыцыйна была адна з фіналістак конкурсу «Міс Беларусь». Дзяўчыну завуць Уладлена Зайцава. 

24.12.2021 / 19:10

Паводле сайта mogilev.online, яна з Магілёва, выпускніца мясцовага ўніверсітэта, працуе інспектарам мытні.

Дзяўчыне 23 гады. Разам з творчым калектывам выступала сёлета на Купаллі ў Александрыі, дзе прысутнічаў і Лукашэнка.

У сацыяльных сетках інспектар часам посціць вершы і прызнаецца ў любові да радзімы. «Толькі тут лёгка і спакойна дыхаецца, толькі тут адпачывае мая душа», — пісала дзяўчына.

View this post on Instagram

A post shared by Таможенные органы Беларуси (@customs_rb)

Nashaniva.com