На пляжы Мінскага мора знайшлі цела загінулай 40-гадовай жанчыны, магчыма, гэта самападпал

Паведамленне аб загінулай жанчыне ў раёне пляжа №4 Заслаўскага вадасховішча паступіла ратавальнікам удзень 23 снежня. На жанчыне было абгарэлае адзенне, на целе — сляды апёкаў. Ёй было 40 гадоў.

25.12.2021 / 13:41

Пляж №4 на Заслаўскім вадасховішчы знаходзіцца з боку аграгарадка Ждановічы, недалёка ад вёскі Зарэчча-1 і аўтадарогі Ждановічы — Сёмкаў гарадок

Прэс-афіцэр Мінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Юлія Шакун расказала mlyn.by:

— Абставіны здарэння высвятляюцца. Паводле папярэдніх звестак, жачнына жыла ў Мінску. Побач з целам знайшлі каністру з-пад гаручай вадкасці. Аператыўнікі высвятляюць, што гэта была за вадкасць і адкуль яна магла з'явіцца. Па адной з версій, жанчына магла сама абліцца бензінам ці саляркай і падпаліць сябе. Але гэта пакуль усяго толькі версія.

Nashaniva.com