У Пружанах затрымалі Алену Гнаўк. Прычынай стаў «бчб-пікет» каля ўласнага дома

Сёння Алена, якая адбывае «хатнюю хімію», як звычайна па нядзелях, паехала на выхаваўчую працу ў Пружанскі РАУС. Паўгадзіны таму яна патэлефанавала свайму сыну і паведаміла, што затрыманая за пікет, паведамляюць праваабаронцы.

26.12.2021 / 16:19

На фота нядаўні пост жанчыны, які расцанілі як незаконны пікет.

View this post on Instagram

A post shared by Гнаук Елена (@gnaukelena)

На пачатку мая гэтага года Алену асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», а ў верасні пакаралі яшчэ двума гадамі «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі — сумарна актывістцы прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Nashaniva.com