Белгідрамет перадаў штармавое папярэджанне на панядзелак

02.08.2009 / 14:37

Рэспубліканскі гідраметэацэнтр перадаў штармавое папярэджанне на 3 жніўня.

У асобных раёнах чакаюцца навальніцы, днём па Брэсцкай вобласці пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, у паўднёва-заходніх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра месцамі павысіцца да плюс 30—31°С.

На Мінск штармавое папярэджанне не распаўсюджваецца.

Днём чакаецца 23—25 градусаў цяпла, к вечару магчымы невялікі кароткачасовы дождж.