У Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць. Ён абвясціў медыцынскую забастоўку

У Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць. На Валадарцы ў яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі.

27.12.2021 / 13:44

Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Фядута абвясціў медыцынскую забастоўку — ён адмаўляецца прымаць таблеткі, без якіх у палітолага можа здарыцца інфаркт. Гэта яго пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні з роднымі.

Аляксандра Фядуту затрымалі 12 красавіка ў Маскве. Ён разам з Рыгорам Кастусёвым і Юрасём Зянковічам з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам». 

«Доктар пацвердзіў рак». Якія навіны ў справе затрыманых па «замаху» на Лукашэнку?

Nashaniva.com