БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

П'яны студэнт пракраўся ў зачынены бар на Зыбіцкай, уключыў святламузыку — і заснуў

27.12.2021 / 16:7

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў лістападзе, а цяпер справа перададзеная ў суд.

18-гадовы ўраджэнец Гомеля адну з начэй правёў у забаўляльнай установе на вуліцы Зыбіцкай. Раніцай на моцным падпітку ён вырашыў працягнуць святкаванне, паведамляюць «Мінск-навіны».

Па дарозе яму трапіўся бар, але ён аказаўся зачыненым. Тады студэнт стаў біць рукамі і нагамі ў дзверы, пакуль не разбіў шыбу.

Увайшоўшы ўнутр, малады чалавек уключыў святламузыку і накіраваўся да барнай стойкі. Аднак што-небудзь наліць сабе ён не змог — заснуў проста на падлозе.

Пабудзілі яго байцы АМАПа і даставілі ў Цэнтральнае РУУС. Хлопец расказаў, што выпіў паўлітра моцнага алкаголю, таму ранішнія падзеі памятае фрагментамі.

На яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339 КК («хуліганства»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула