У арміі ЗША з’явіўся робат. Пакуль што ён працуе на кухні

На эксперыментальнай базе ВПС ЗША ў Каліфорніі працуе робат Альфрэд. Гэта рабатызаваная рука, якая прымае замовы ад вайскоўцаў і збірае іх у салат-бары, піша Медуза.

27.12.2021 / 22:26

Ад кухара вырашылі адмовіцца, каб знізіць рызыку распаўсюджвання каранавіруса сярод вайскоўцаў. Таксама ад робата чакаюць хуткай працы і скарачэнні харчовых адыходаў.

На кожны элемент салаты ў робата сыходзіць восем секунд, а цэлая замова збіраецца за пару хвілін.

Інжынеры вучаць робатаў гатаваць на грылі і рабіць марозіва.

На кухнях рэстаранаў хуткага харчавання ўсё часцей з’яўляюцца робаты

Nashaniva.com