Колькасць пенсіянераў у краіне заўважна ўпала. Улады вырашылі засакрэціць гэту статыстыку

У зборніку «Сацыяльна-эканамічнае становішча Рэспублікі Беларусь у студзені — лістападзе 2021 года» Белстат упершыню не апублікаваў звесткі пра колькасць пенсіянераў.

28.12.2021 / 11:19

У папярэдніх зборніках такая інфармацыя змяшчалася.

Апошнія вядомыя лічбы: што за жнівень і верасень пенсіянераў стала на 32,3 тысячы менш.

Звесткі пра смяротнасць Белстат засакрэціў у 2020 годзе, пасля пачатку пандэміі кавіду.

Думаеце, колькасць пенсіянераў у Беларусі расце? Яна жахліва падае

Летась упершыню з 1939 года скарацілася насельніцтва Мінска. Калі не лічыць вайны, канечне

Nashaniva.com