Памёр французскі шоўмен Грышка Багданаў, які разам з братам стаў героем мемаў з-за пластычных аперацый

Тэлевядучаму і герою папулярнага мема Рыгору «Грышку» Багданаву было 72 гады. Ён разам са сваім братам Ігарам праславіўся незвычайнай знешнасцю, якая атрымалася пасля пластычных аперацый.

28.12.2021 / 19:26

Багданавы нарадзіліся ва Францыі ў сям’і рускага мастака. Яны вялі навукова-папулярныя перадачы на тэлебачанні, а таксама публікавалі артыкулы і кнігі па філасофіі і навуковай фантастыцы.

Некалькі гадоў таму сталі папулярныя мемы з удзелам Багданавых. Адзін з іх — дзе мужчына раздае загады па тэлефоне: то абваліць курс рубля, то пачаць пандэмію.

Nashaniva.com