Журналіста «Камсамолкі» Генадзя Мажэйку перавезлі з Жодзіна на Валадарку
Журналісту «Камсамольскай праўды» Генадзю Мажэйку ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК), паведамляюць праваабаронцы.
29.12.2021 / 13:17
Генадзь Мажэйка
Генадзя Мажэйку затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка. Затрыманне звязанае з артыкулам «Камсамольскай праўды», у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася.
Тады ж быў заблакаваны сайт kp.by і спыненая дзейнасць беларускай рэдакцыі.
Таксама вядома, што ў канцы снежня пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Лізавету Матвееву, якая абараняла Генадзя.