Альфа-Банк такі набыў кантрольны пакет акцый Франсабанка

ЗАТ «Альфа-Банк» завяршыў здзелку па набыцці 100% акцый ААТ «Франсабанк» (78664 тысяч штук ) у адпаведнасці з прапановай аб набыцці, апублікаванай на Адзіным партале фінансавага рынку.

29.12.2021 / 15:18

Здзелка прайшла праз Беларускую валютна-фондавую біржу, а яе сума склала 26,847 млн руб., што адпавядае амаль палове ўласнага капіталу «Франсабанка» (55,62 млн руб.).

Завяршэнне здзелкі азначае, што бакі ўсё-ткі дамовіліся аб продажы, а Нацбанк даў «Альфа-Банку» дазвол на набыццё.

Увесну «МТБанк» купіў Idea Bank за $19,3 млн

Nashaniva.com