Мікалая Дзядка паставілі на прафулік як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва»
Адміністрацыя магілёўскай турмы №4 працягвае ціснуць на палітзняволенага актывіста анархісцкага руху і блогера Мікалая Дзядка. 16 снежня яго паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва».
30.12.2021 / 11:42
«На наступны дзень пасля спаткання з бацькам мяне паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва» — за тое, што 6 гадоў таму я парэзаў рукі і жывот у ШІЗА ў Горках. Падумалася, што раней наша пакаленне збірала фішкі, маркі і налепкі, а цяпер — прафулікі. Засталося яшчэ сем (усяго 10 катэгорый) — і будзе поўны камплект. Толькі для гэтага трэба будзе пачаць збіраць абшчак і гуляць у азартныя гульні», паведамляецца ў яго сацсетках.
Падтрымаць палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу