Саакашвілі прызнаўся, што мае пазашлюбную дачку
Дзяўчынку завуць Элі-Марыя, яе маці — вядомая грузінская спявачка Сафо Ніжарадзэ. У 2014 годзе экс-прэзідэнт Грузіі нібыта набыў ёй кватэру ў Нью-Ёрку коштам два мільёны даляраў.
31.12.2021 / 16:40
Фота: facebook.com/SaakashviliMikheil
Фота дзяўчынкі і яе маці было апублікаванае на старонцы палітыка ў Facebook з подпісам:
«Гэта першы Новы год, які я сустракаю ў турме, але гэта і першы Новы год, калі на экране тэлевізара ў навагоднім канцэрце на канале «Мтавары архі» з'явіцца самая маленькая ўдзельніца разам са сваёй мамай — Эліс-Марыя Саакашвілі, мая самая любімая дзяўчынка і малодшая дачка».
У гэты момант былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца ў грузінскай турме ў Руставі. Яго затрымалі 1 кастрычніка. Практычна адразу пасля затрымання ён абвясціў галадоўку.
Гэта не першае прызнанне Саакашвілі са сферы асабістага жыцця падчас яго знаходжання ў турме. Раней ён абвясціў аб адносінах з народным дэпутатам Украіны ад фракцыі «Слуга народа» Лізаветай Ясько.