Кім Чэн Ын назваў 2022-і «Годам вялікай смяротнай бітвы» 

Лідар КНДР Кім Чэн Ын падчас заключнай прамовы па выніках года на пленуме партыі згадаў аб унутраных праблемах краіны і заявіў аб неабходнасці выйграць у 2022 годзе так званую «вялікую смяротную бітву».

01.01.2022 / 10:27

Kremlin.ru

Пра гэта піша агенцтва «Енхап» са спасылкай на паведамленне Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі (ЦТАК).

«Генеральны сакратар заявіў, што сутычка 2022 года —грандыёзная смяротная сутычка, якую трэба рашуча разгарнуць і абавязкова выйграць без найменшых затрымак дзеля ўсебаковага развіцця сацыялізму, дзеля вялікага паўночнакарэйскага народа і любімых нашчадкаў», - пазначана ў тэксце.

Кім Чэн Ын таксама выказаў упэўненасць, што партыя і паўночнакарэйскі народ зноў дасягнуць вялікай перамогі ў новым годзе. Пры гэтым у апублікаваным ЦТАК абагульненні прамовы лідара не значацца згадкі ЗША ці Паўднёвай Карэі.

Апошнія два гады Кім Чэн Ын не выпускаў навагодніх пасланняў да нацыі, аддаючы перавагу замест гэтага даносіць свае думкі да грамадзян у прамовах па выніках буйных партыйных пасяджэнняў.

Nashaniva.com