Вызначаны ліміт заробкаў беларускіх футбалістаў у 2022 годзе
01.01.2022 / 20:54
На фота: Кірыл Пячэнін у снежні перайшоў з «Руху» ў расійскі «Арэнбург», дзе ўзровень заробкаў вышэйшы. Фота Rukh.by.
З 1 студзеня 2022 года ў Беларусі вырасла велічыня базавай стаўкі — са 198 да 207 рублёў.
А менавіта ад базавай стаўкі залежыць столь заробкаў футбалістаў.
Максімальная зарплата гульцоў зборнай Беларусі па футболе вырасце да 16 тысяч (было — 15 тысяч), для астатніх гульцоў ліміт — 8500 рублёў (было -— 8 тысяч).