Каранавірус у Еўропе: колькасць зарэгістраваных выпадкаў перавысіла 100 мільёнаў
Колькасць выпадкаў каранавіруса ў Еўропе з пачатку пандэміі 1 студзеня перавысіла 100 мільёнаў — гэта больш за трэць выпадкаў COVID-19 у свеце, паведамляе AFP.
02.01.2022 / 12:56
100 074 753 заражэння, выяўленыя ў Еўрапейскім рэгіёне (52 краіны і тэрыторыі ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна да Азербайджана і Расіі), складаюць больш за траціну з 288 279 803 выпадкаў, выяўленых ва ўсім свеце з пачатку пандэміі.
Рэгіён зараз сутыкаецца з беспрэцэдэнтным узроўнем інфіцыравання.
Дзесяць краін з самым высокім узроўнем захворвання (колькасць выпадкаў за 7 дзён на 100 000 жыхароў) у свеце знаходзяцца ў Еўропе, у прыватнасці, Данія (захворванне 2 045), Кіпр (1 969) і Ірландыя (1 964).
Сярод 52 краін і тэрыторый, якія ўваходзяць у Еўрапейскі рэгіён, 17 пабілі ў апошнія дні свой рэкорд па колькасці выпадкаў, выяўленых за тыдзень.