Байдэн: Злучаныя Штаты будуць рашуча рэагаваць, калі Расія працягне ўварванне ва Украіну

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даў зразумець, што Злучаныя Штаты і іх саюзнікі будуць рашуча рэагаваць, калі Расія працягне ўварванне ва Украіну. Аб гэтым ён сказаў Уладзіміру Зяленскаму ва ўчорашняй тэлефоннай размове, паведамляе Белы дом.

03.01.2022 / 09:30

«Прэзідэнт Байдэн падкрэсліў прыхільнасць Злучаных Штатаў і іх саюзнікаў і партнёраў прынцыпу «нічога пра вас без вас».

Ён пацвердзіў прыхільнасць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. А таксама выказаў падтрымку наконт мер умацавання даверу для дээскалацыі напружанасці на Данбасе і актыўнай дыпламатыі для прасоўвання рэалізацыі Мінскіх пагадненняў у падтрымку нармандскага фармату», — паведамляе Белы дом.

Nashaniva.com