Давыдзька: Маці і старым лепш быць у Беларусі, чым у любой іншай краіне

Дэпутат Генадзь Давыдзька расказаў аб тым, што ў праекце абноўленай Канстытуцыі Беларусі вялікая ўвага нададзеная развіццю сацыяльнай сферы, захаванню і ўмацаванню сацыяльных гарантый.

06.01.2022 / 17:10

— У новай Канстытуцыі, якая вынесеная на ўсенароднае абмеркаванне, шмат сацыяльных гарантый. Прычым настолькі шмат, што скажу так: маці і старым лепш быць у Беларусі, чым у любой іншай краіне, — адзначыў Давыдзька.

Таксама дэпутат заўважыў, што для таго, каб адчуваць сябе абароненым у гэтым свеце, трэба мадэрнізаваць галоўны закон краіны.

Адзначым, што сярэдняя пенсія ў Беларусі складае амаль 516 рублёў (каля $200).

Nashaniva.com