Літва не будзе працягваць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю
Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла, што яе ўрад прыняў рашэнне не працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю і ў лагерах, у якіх размяшчаюць мігрантаў.
08.01.2022 / 22:51
Інгрыда Шыманіце, D. Umbraso/LRT
«Цяпер урад не будзе прапаноўваць падоўжанне надзвычайнага становішча пасля 15 студзеня, але нам, магчыма, давядзецца разгледзець такі крок у залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя», — сказала Шыманіце.
Рэжым надзвычайнага становішча, які дзейнічае з 9 лістапада, дазваляе літоўскім памежнікам выкарыстоўваць «псіхалагічны ціск» і «прапарцыйны фізічны гвалт» для прадухілення пранікнення незаконных мігрантаў у Літву.