Палітвязню з псіхічным захворваннем Дзмітрыю Гопце адмовілі ў памілаванні
22-гадовы гамяльчук мае псіхічнае захворванне, звязанае са значным парушэннем паводзін, што патрабуе догляду і лячэння, з-за гэтага ён мае разумовую адсталасць.
10.01.2022 / 16:50
Аднак гэта не перашкодзіла суду асудзіць яго на два гады калоніі за падзеі 9 і 10 жніўня ў Жлобіне.
Восенню Юрый Васкрасенскі абяцаў, што Гопта сустрэне Новы год дома.