Google не змагла «адмяніць» рашэнне аб парушэнні антыманапольных законаў у Беларусі

Вярхоўны суд адмовіўся задаволіць патрабаванні Google: кампанія хацела прызнаць несапраўдным рашэнне Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

11.01.2022 / 12:47

У чэрвені 2021 года камісія МАРГ устанавіла, што Google парушае антыманапольнае заканадаўства — перадусталёўвае свае праграмы на Android-смартфоны і выстаўляе патрабаванне вытворцам ставіць пакет Google. МАРГ пачало расследаванне пасля скаргі «Яндэкса» у 2019 годзе.

Такім чынам Google можа пагражаць штраф за парушэнне антыманапольнага заканадаўства ў Беларусі, зазначае Dev.by.

Google судзіцца з беларускімі ўладамі. Працэс закрыты

Nashaniva.com