Мінабароны Расіі паведаміла аб новых вучэннях ля мяжы Украіны

Заходняя ваенная акруга накіравала каля трох тысяч вайскоўцаў і 300 адзінак ваеннай тэхнікі на вучэнні ў рэгіёны, размешчаныя каля Украіны.

11.01.2022 / 16:51

Вучэнні пройдуць на агульнавайсковых палігонах у Варонежскай, Белгародскай і Бранскай абласцях (мяжуюць з Украінай), а таксама ў Смаленскай вобласці, размешчанай у больш чым 100 кіламетрах ад украінскай мяжы, паведамляе Інтэрфакс.

У вучэннях сярод іншага задзейнічаюць танкі Т-72Б3 і баявыя машыны пяхоты БМП-2.

Nashaniva.com