Зноў затрымалі і асудзілі пенсіянерку Алену Гнаўк
Як паведамляюць сваякі жанчыны, яна атрымала 15 сутак за парушэнне рэжыму адбывання хатняй «хіміі» і да 25 студзеня будзе знаходзіцца ў Пружанскім ІЧУ.
11.01.2022 / 19:35
У пачатку мая мінулага года Гнаўк асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», а ў верасні пакаралі яшчэ двума гадамі «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі. Сумарна, такім чынам, брэсцкай актывістцы прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Але і пасля таго яна неаднаразова затрымлівалася і падвяргалася розным дадатковым пакаранням.