У маскоўскім СІЗА скончыў жыццё самагубствам беларус, абвінавачаны ў сэксуальным гвалце

Гэта здарылася ў дваццатых чыслах снежня, паведамляе Інтэрфакс. Самагубца знаходзіўся ў карцары, куды яго змясцілі пасля бойкі.

11.01.2022 / 23:47

Інфармацыю пра здарэнне дала сябра Грамадскай назіральнай камісіі Масквы Ева Меркачова. Таксама яна расказала, што ў тым жа СІЗА ўжо ў студзені здзейсніў самагубства расіянін, які падазраецца ў захоўванні наркотыкаў. Ён гэта зрабіў у агульнай камеры.

Як паведаміла «Інтэрфаксу» не згаданая крыніца, па факце самагубстваў праводзяцца праверкі і высвятляюцца ўсе абставіны здарэнняў.

Nashaniva.com