Паказальныя арышты ўваходзяць у моду. У Лоеве падлетка арыштавалі проста на сцэне Дома культуры

16-гадоваму падлетку, які, як сцвярджаюць, здзейсніў серыю крадзежаў, надзелі кайданкі на вачах сабранай у зале аўдыторыі. 

13.01.2022 / 18:04

«Спектакль» зладзілі ў Лоеўскім Гарадскім доме культуры па ініцыятыве пракуратуры Лоеўскага раёна, мясцовых РАУС і Камісіі па справах непаўналетніх. Фота было размешчанае на старонках у сацсетках лоеўскай раёнкі.

Ці задаваліся арганізатары пытаннем адносна маральнага боку падобных мерапрыемстваў і іх этычнасці, невядома.

Nashaniva.com