БЕЛ Ł РУС

Улада

У рабочым рэжыме

5.08.2009 / 12:17

Nashaniva.com

У Мінску прайшла агульнабеларуская сустрэча святароў.

У Мінску прайшла агульнабеларуская сустрэча святароў. Яна адбылася з нагоды абвяшчэння папам Бенедыктам ХVI 2009-га Годам святарства.

4 жніўня ў Чырвоным касцёле сабралося каля 180 святароў з усёй Беларусі. Сустрэча насіла малітоўны характар. Ніякіх практычных пытанняў не вырашалася. Распачалася яна з літургіі гадзін. Падчас духоўнай канферэнцыі ксёндз Уладзімір Гуляй разважаў пра ролю святароў, пра святарства як спосаб забеспячэння месца ў сэрцы для Хрыста. Скончылася сустрэча ішой, якая прайшла пры ўдзеле беларускіх іерархаў, ксяндзоў і законнікаў. Святую эўхарыстыю ўзначаліў 94‑гадовы кардынал Казімір Свёнтэк.

Гэта першая сустрэча такога маштабу ў каталікоў. Праходзіла яна ў дзень успаміну апекуна ўсіх святароў Яна Марыі Віянэя. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў надзею, што такія сустрэчы будуць праходзіць штогод.

СМ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула