Мінздароўя: За суткі — 1274 выпадкі кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі ў Беларусі зафіксаваныя 1274 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1312 чалавек.

14.01.2022 / 13:59

Учора паведамлялася пра 1096 выпадкаў.

Усяго з пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 713 002 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 705 836.

За мінулыя суткі памерлі 15 чалавек (за ўвесь час 5 792), выкананыя 22 984 тэсты.

Nashaniva.com