Двух зяцёў Назарбаева звольнілі з кіроўных пасадаў у буйных кампаніях

Спыненыя паўнамоцтвы старшыні праўлення «КазТрансОйла» Дзімаша Дасанава і старшыні праўлення АТ «Нацыянальная кампанія» QazaqGaz» Кайрата Шарыпбаева.

15.01.2022 / 13:28

Дзімаш Дасанаў. Фота ria.ru

Дасанаў з'яўляецца мужам малодшай дачкі Аліі, Шарыпбаева ў Казахстане называюць мужам іншай дачкі экс-прэзідэнта, Дарыгі, удакладняе РБК.

Раней паведамлялася, што старэйшая дачка Дарыга не з'яілася на пасяджэнне парламента нібыта праз кавід, а Алія прыбрала геалакацыю ў сацсетках. Мяркуецца, што яна ў Эміратах.

Сам першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў не з'яўляецца на публіцы з канца снежня. Сцвярджаецца, што ён у Нур-Султане і не пакідаў краіну.

Чытайце таксама:

Што Масква хоча ад Казахстана?

Змясціў Назарбаева і стаў сапраўдным лідарам Казахстана. Што эксперты па Сярэдняй Азіі кажуць аб пратэстах у Казахстане

Дэелбасізацыя. У Казахстане знікаюць таблічкі з іменем Назарбаева, а дзясяткі тысяч людзей падпісваюць петыцыю за вяртанне Астаны

Nashaniva.com