Улады па даносе адмянілі канцэрт памяці ахвяр Халакосту. А цяпер анансуюць свой канцэрт

З 2018 года ў Мінску і іншых гарадах Беларусі штогод праводзілі канцэрты памяці ахвяраў Халакосту. Але сёлета канцэрт «Жоўтыя зоркі» ў мінскай філармоніі адмянілі, нагодай стаў данос. Нехта Іван Нікіфараў паскардзіўся ў Міністэрства культуры, што на канцэрце выступаюць «апазіцыяйныя» артысты, а грошы, атрыманыя ад продажу білетаў, перадавалі Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу, які неабыякавы грамадзянін таксама лічыць апазіцыйным. Адмена канцэрта выклікала незадаволенасць у дыпламатычных колах Ізраіля, які прызнае Лукашэнку і ў адрозненне ад заходніх краінаў, нават вядзе з ім перамовы. І вось цяпер улады запускаюць свой канцэрт памяці ахвяр Халакосту. 

17.01.2022 / 17:36

Фота з канцэрта «Жоўтыя зоркі», які прайшоў летась у філармоніі

Канцэрт «Жоўтыя зоркі» быў запланаваны на 20 і 22 студзеня, на яго быў запрошаны дырыжор з Аўстрыі, мелася выконвацца 13-я сымфонія Дзмітрыя Шастаковіча «Бабін Яр». Арганізатарка канцэртаў Ганна Лянькова — унучка «праведнікаў народаў свету». Гэтае званне Ізраіль надае тым, хто ў Другую сусветную вайну ратаваў габрэяў.

Альтэрнатыўны канцэрт адбудзецца ў філармоніі 27 студзеня. Удзел бярэ дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, харавая капэла імя Рыгора Шырмы, дзяржаўны камерны аркестр, хор Белтэлерадыёкампаніі.

У праграме творы Шастаковіча (у тым ліку сімфонія «Бабін яр»), Вердзі, Блоха, Бронера, Бруха. Кошт білетаў, незалежна ад месца ў вялікай зале, — 10 рублёў. На момант публікацыі выкупілі менш за дзесяць шэрагаў. Куды пойдуць грошы ад продажу білетаў, на сайце філармоніі не ўдакладняецца. 

Чаму прэзідэнт Ізраіля званіў Лукашэнку?

Да расследавання справы аб «генацыдзе беларускага народа» могуць далучыць спецыялістаў з Ізраіля

«Гэта было вельмі страшна, жудасна»: апошні вызваліцель канцлагера Асвенцім памёр у 98 гадоў

Nashaniva.com