Кіраўнік МЗС Нямеччыны назвала пагрозай сто тысяч расійскіх вайскоўцаў каля Украіны

Наяўнасць больш чым ста тысяч вайскоўцаў на мяжы з Украінай у апошнія тыдні «без дай прычыны» складана не ўспрымаць як пагрозу.

18.01.2022 / 16:19

Фота МЗС Расіі

Пра гэта заявіла кіраўніца МЗС Нямеччыны Аналена Бербак на прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, піша РБК.

Яна адзначыла, што большая частка перамоў у апошні час факусуецца на мерах у адказ ад ЕС і НАТА ў выпадку ажыццяўлення пагроз Расіі па прымяненні гвалту замест абмеркавання супрацоўніцтва бакоў.

Бербак падкрэсліла, што Нямеччына такую сітуацыю не выбірала, але не можа і не будзе ад яе сыходзіць.